З Днём зубнога тэхніка

Шаноўныя калегі!

Ад імя Міжнароднага грамадскага аб’яднання зубных тэхнікаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з 25 ліпеня, нашым прафесійным святам – Днём зубнога тэхніка, за той вялікі ўнёсак, які Вы зрабілі і пастаянна робіце для развіцця і ўмацавання нашай галіны.

Наша нялёгкая стваральная праца заўсёды з’яўлялася адным з прыярытэтных кірункаў стаматалогіі, бо прыгожая ўсмешка – гэта заўсёды сумесная праца зубнога тэхніка і стаматолага – артапеда.

У найбліжэйшыя гады нашай арганізацыі трэба будзе здзейсніць яшчэ шмат спраў на карысць зубных тэхнікаў і прафесіі, але гэта будзе магчыма, толькі тады, калі мы будзем аб’яднаныя ў адну сям’ю, бо тады для нас не будзе існаваць невырашальных задач.

Бліжэйшым часам з’яўленне новых тэхналогій, матэрыялаў і методык вырабу зубных пратэзаў запатрабуе намаганняў усіх прадстаўнікоў нашай ганаровай прафесіі, каб ісці ў нагу з часам, быць запатрабаванымі спецыялістамі і заставацца ў авагангардзе стаматалагічгай галіны.

Жадаем вам новых цікавых праектаў, творчага натхнення, моцнага здароўя, годных умоў працы, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту, радасці і святла ў жыцці, невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў і здзяйсненняў!

Будзьце лепшымі!

                                    Будзьце зубнымі тэхнікамі!

                                                                                     З павагай,Савет МГА зубных тэхнікаў

0 Shares:
Рекомендуем прочитать

З днём зубнога тэхніка, сябры!

Шаноўныя калегі! Ад імя Міжнароднага грамадмкага аб’яднання зубных тэхнікаў, прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Творчага натхнення, кар’ернага…